Паводле дакумента, кіруючай кампаніяй ювелірнага холдынгу з`яўляецца ААТ "Гомельскае ВА "Крышталь", яго ўдзельнікамі стануць ААТ "Крышталь", ААТ "Белювеліргандаль" і ЗАТ "Белгран", паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Нормы і палажэнні гэтага нарматыўнага прававога акта, якія прадугледжваюць спрашчэнне падаткаабкладання, руху фінансавых і асноўных сродкаў, стварэнне адзінай гандлёвай сеткі, прынятыя ў мэтах кансалідацыі намаганняў удзельнікаў холдынгу на развіццё ювелірнай вытворчасці і алмазаапрацоўкі, продаж вырабленай імі прадукцыі (у тым ліку на экспарт), а таксама на вырашэнне задач імпартазамяшчэння аналагічнай прадукцыі", — гаворыцца ў паведамленні.
Фарміраванне і функцыянаванне ў краіне ювелірнага холдынгу "дазволіць аптымізаваць пастаўкі ювелірнай прадукцыі беларускай вытворчасці ў рознічную гандлёвую сетку; максімальна выкарыстоўваць магутнасці, сканцэнтраваць тэхнічны персанал, вызваліць плошчы для вытворчасці ювелірных вырабаў сучаснага дызайну". "Гэта таксама дазволіць павялічыць эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці арганізацый, што ўваходзяць у холдынг, шляхам правядзення адзінай тэхнічнай, таварнай, цэнавай, збытавай і закупачнай палітыкі, а таксама ўзровень іх спецыялізацыі і прадукцыйнасці працы", — падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.
БелаПАН
Мінск, 25 мая 2012