https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі прапаноўвае Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця падрыхтаваць новую стратэгію супрацоўніцтва


Як адзначыў кіраўнік ЕБРР ад Беларусі, першы віцэ-прэм`ер урада Уладзімір Сямашка, выступаючы 19 мая на пасяджэнні Савета кіраўнікоў ЕБРР у Лондане, летась аперацыі банка ў Беларусі дасягнулі рэкордных 194 мільёнаў еўра.
"Сёлета павінна быць прынята новая стратэгія супрацоўніцтва ЕБРР для Беларусі, — цытуе Сямашку РІА Новости. — Працэс падрыхтоўкі гэтага дакумента — сур`ёзны крок, які патрабуе ўсебаковай ацэнкі сітуацыі, і не толькі з-за межаў краіны. У сувязі з гэтым прашу Савет кіраўнікоў падтрымаць накіраванне ў Беларусь летам гэтага года членаў Савета кіраўнікоў і спецыялістаў ЕБРР, якім з нашага боку будуць дадзены самыя шырокія магчымасці для аб`ектыўнай ацэнкі сітуацыі".

Напярэдадні ад`езду беларускай дэлегацыі ў Лондан МЗС Беларусі выступіў з заявай супраць палітызацыі адносін з ЕБРР.

"Мы задаволеныя ўзаемадзеяннем з банкам і плануем яго развіваць на ўзгодненых умовах, — заявіў на брыфінгу 17 мая прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. — Нам вядомыя спробы асобных грамадскіх дзеячаў з пазаэканамічнай сферы палітызаваць міжнароднае эканамічнае ўзаемадзеянне. Мы супраць гэтага, такія спробы супярэчаць разумнаму сэнсу. Па сутнасці, гэтыя дзеячы спрабуюць вызначыць, што важней — развіццё ліберальных палітычных інстытутаў ці інфраструктуры рыначнай эканомікі. Такая пастаноўка пытання не толькі абсурдная, але і шкодная, бо супярэчыць натуральнаму паступальнаму руху ў кірунку, за які яны нібыта выступаюць. Тым не менш мы не схільныя разглядаць іх дзеянні як неадукаванасць. Хутчэй, гэта адлюстраванне схаваных палітычных мэт".

Год таму ЕБРР заявіў пра перагляд прынятай у снежні 2009 года краінавай стратэгіі па Беларусі "ў сувязі з неспрыяльным развіццём палітычнай сітуацыі пасля выбараў у снежні 2010 года". Савет дырэктараў ЕБРР заявіў, што банк адмаўляецца ад запланаваных інвестыцый у праекты ў дзяржаўным энергетычным сектары, у тым ліку ў дачыненні да ўзнаўляльных крыніц энергіі і ў сферы транспартнай інфраструктуры. ЕБРР заявіў, што "банк сфакусіруецца на праектах, якія паляпшаюць умовы жыцця беларускіх людзей" і абмяжуе сваю дзейнасць праектамі, якія адпавядаюць наступным крытэрыям: "развіццё прыватнага сектара, падтрымка беларускага народа, паляпшэнне экалагічных стандартаў".

БелаПАН
Мінск, 19 мая 2012
 
Дата публикации:19.05.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2335
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Беларусь-ЕБРР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме