Ён мяркуе, што "лакальная інтэграцыя больш падыходзіць інтарэсам людзей". Пры гэтым, падкрэсліў Назарбаеў, "для таго каб нармальна развівацца, сусед павінен быць нармальным".
"Нашы дзяржавы маюць прыкладна роўныя ўмовы і пажаданні эліты. Выгада ад Мытнага саюза ў наяўнасці: рост тавараабароту за гэтыя гады склаў 30—40%, задача заключаецца ў тым, каб гэта аб`яднанне, не спяшаючыся, давесці да розуму, не спяшаючыся, не падганяючы коней", — сказаў Назарбаеў.
Кіраўнік Казахстана нагадаў, што да 2015 года, "калі нашы дамоўленасці ператворацца ў законы, прастора будзе празрыстай для ўсіх для нас, мы абвесцім аб стварэнні Эканамічнага саюза".
У лістападзе 2011 года ў Маскве прэзідэнты трох краін Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі — "дарожную карту" інтэграцыйнага працэсу, канчатковай мэтай якога абвяшчаецца стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза. Такі саюз плануецца стварыць да 1 студзеня 2015 года.
БелаПАН
Мінск, 26 красавіка 2012