https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прагноз інфляцыі: 38% — МВФ, удвая меней — урад


Міжнародны валютны фонд прагназуе па выніках 2012 году інфляцыю ў Беларусі на ўзроўні 38%.
Пра гэта гаворыцца ў надрукаваным 17 красавіка аглядзе ўсясьветнай эканомікі World Economic Outlook. Гэта істотна болей, чым закладалі на гадавую пэрспэктыву беларускія ўлады.

У шэрагу краінаў СНД, якія згадваюцца ў прагнозе МВФ, Беларусь паводле чаканага ўзроўню інфляцыі займае першае месца. Нават у сярэднеазіяцкіх дзяржавах, якія ня могуць пахваліцца асаблівай эканамічнай стабільнасьцю, справы лепшыя. Прыкладам, прагназаваная сёлета інфляцыя ва Ўзбэкістане — 11%, у Таджыкістане — 9%. У бліжэйшых суседзяў гэтыя паказьнікі яшчэ меншыя. Гэтак, інфляцыя ва Ўкраіне, па ацэнках МВФ, складзе 7,9%, у Расеі — 6,2%.

Зусім да іншых лічбаў апэлююць эўразьвязаўсякія суседзі Беларусі. У Латвіі інфляцыі складзе 2%, у Польшчы яе ўзровень не перавысіць 3,2%, у Літве — 3,3%.

У 2011 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 108%. Згодна з прагнозамі Міністэрства эканомікі, сёлета інфляцыя не павінна выйсьці за межы калідору ў 19-22%.

Радыё Свабода
17 красавіка 2012
 
Дата публикации:17.04.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1913
 
Ключевые слова:
Инфляция Прогноз Финансы Международный валютный фонд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме