"Цяпер важна не спыняцца. Кожны аграгарадок ужо сам павінен штогод дадаваць, пачынаючы ад дарог, будаўніцтва домікаў. Тут ужо гаспадаркі самі павінны варушыцца. Аграгарадкі абавязкова трэба развіваць. Ні ў якім разе нельга застыць на гэтым узроўні. А то часта бывае так, што ўзяліся за іншую праблему і забыліся", — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"За гэту пяцігодку трэба ўтрэсці гэтыя пытанні, каб у будучай мы не гаварылі ўжо пра будаўніцтва, пераўтварэнне, рэканструкцыю аграгарадкоў. У гэтай пяцігодцы мы павінны завяршыць гэты працэс", — падкрэсліў ён.
У якасці аднаго з узорных Лукашэнка прывёў у прыклад аграгарадок Рудня. З пераўтварэннем вёскі Рудня ў аграгарадок у 2008 годзе тут адбыліся прыкметныя паляпшэнні ў сацыяльна-бытавым развіцці. Выкананы вялікі аб`ём работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, рэканструяваны стадыён, пабудаваны тэнісны корт, праведзены капітальныя рамонты дзіцячага сада, школы, амбулаторыі, сельскага Дома культуры, аптэкі, аддзялення паштовай сувязі, ідзе праца па акультурванні возера. У 2007—2011 гадах у Рудні пабудаваны і заселены 27 жылых дамоў сядзібнага тыпу.
"Трэба давесці ўсе аграгарадкі да ўзроўню Рудні. Тут ёсць усё неабходнае для жыцця. Са школы тут усе ідуць у тэхнічныя ВНУ сельскую гаспадарку. Можна толькі марыць пра гэта", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка азнаёміўся з арганізацыяй навучальна-выхаваўчай працы ў Руднянскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе і яе аснашчэннем, пабываў на ўроках працы, паназіраў за трэніроўкай юных футбалістаў. У якасці падарунка кіраўнік дзяржавы паднёс камандзе школьных футбалістаў камплект футбольнай амуніцыі.
13 красавіка Лукашэнка прадоўжыць рабочую паездку па рэгіёнах краіны і наведае Брэсцкую вобласць.
БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2012