https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Мне ўсё роўна, хто будзе апрацоўваць зямлю


Знайсці разумны баланс паміж інтарэсамі прыватнікаў і дзяржавы даручыў ураду і мясцовым уладам Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка падчас рабочай паездкі ў Столінскі раён Брэсцкай вобласці.
Падчас паездкі ўзнімалася тэма развіцця фермерскіх гаспадарак, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА. Мясцовыя фермеры незадаволеныя тым, што ім выдзяляецца мала зямлі.

"Праблему трэба вырашаць. Мне ўсё роўна, хто будзе апрацоўваць зямлю. Галоўнае — гэта эфектыўнасць. Зямлёй павінен валодаць той, хто лепш гэта зробіць. І трэба спыніць гэту валтузню", — распарадзіўся Лукашэнка.

Ён даручыў вырашыць "зямельнае пытанне" да восені. "Прымайце рашэнні, каб яны былі простыя і зразумелыя", — запатрабаваў беларускі кіраўнік ад урадавых і мясцовых чыноўнікаў.

Ён таксама даручыў да восені вырашыць праблему скупкі і перапрацоўкі агародніннай прадукцыі ў насельніцтва і фермераў у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.

Лукашэнка зазначыў, што мясцовае насельніцтва на асабістых падсобных гаспадарках і фермеры вырошчваюць вялікія аб`ёмы агародніннай прадукцыі, аднак зведваюць цяжкасці з тым, каб потым яе выгадна рэалізаваць. "Чаму мы не можам скупіць гэту прадукцыю, рэалізаваць ці перапрацаваць, паставіць тут перапрацоўчы цэх? Гэта ж для дзяржавы ніякіх затрат, людзі самі вырошчваюць", — сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у насельніцтва трэба купіць агароднінную прадукцыю "па нармальнай цане" і ў першую чаргу паставіць яе на агульны рэспубліканскі рынак, а таксама наладзіць перапрацоўку і экспарт. У прыватнасці, Столінскаму раёну даручана арганізаваць пастаўкі выраблянай тут агародніннай прадукцыі на сталічны рынак.

"Праблему трэба вырашаць. Даручэнне ўраду і Мінгарвыканкаму: да восені тут павінен быць лагістычны цэнтр і перапрацоўчае прадпрыемства, каб праблема раз і назаўсёды была знятая. Тут вялікая тэрыторыя, гэта трэба заахвочваць і падтрымліваць", — заявіў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2012
 
Дата публикации:13.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2983
 
Ключевые слова:
Фермерство Приватизация Брэст Земельный вопрос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме