На 5 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 8.140 беларускіх рублёў
Еўра — 10.730
Расійскі рубель — 277
Украінская грыўна — 1.013,38
Кошык валют — 2.892,24
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара ўзрос на 20 рублёў (0,25%), еўра — знізіўся на 100 рублёў (0,92%), расійскага рубля — не змяніўся, грыўны — узрос на 2,61 рубля (0,26%). Курс кошыка валют знізіўся на 6,58 рубля (0,23%) у параўнанні з папярэднім днём і ўзрос на 26,41 рубля (0,92%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3182, "долар/расійскі рубель" — 29,3863, "долар/грыўна" — 8,0325.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 5 красавіка долар купляюць па 8.020—8.080 і прадаюць па 8.120—8.290 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі ўзрос на 23 рублі, продажу — на 11.
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.000—8.100 рублёў пры куплі, 8.150—8.200 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2012