Уладзімер Макей заявіў, што Беларусь будзе чакаць чарговага рашэньня Рады ЭЗ, якое мае быць пры канцы красавіка. Гэтае рашэньне, па словах Макея, «стане выдатным фонам для вяртаньня амбасадараў ЭЗ у Беларусь» .
Кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі таксама лічыць, што не Беларусь была ініцыятарам эскаляцыі напружанасьці, а абмежавалася толькі сымбалічнай рэакцыяй «нават на апошні віток санкцый».
Падчас нарады 5 красавіка Аляксандар Лукашэнка, упершыню пасьля прыняцьця санкцый Эўрапейскім звязам 23 сакавіка, заявіў, што Беларусь гатовая да дыялёгу, вяртаньня амбасадараў, а таксама можа вызваліць палітвязьняў.
Радыё Свабода, 6 красавіка 2012