https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка не бачыць мэтазгоднасці ў прыватызацыйных пераліках прадпрыемстваў


Пра гэта ён заявіў на нарадзе 30 сакавіка, прысвечанай працэсу прыватызацыі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Аб прапановах урада па ўдакладненнях у трохгадовы план прыватызацыі і па пераліку юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных сектараў эканомікі, паведаміў прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. "Пералік — гэта не догма. Пры неабходнасці ён можа быць пашыраны або скарочаны", — зазначыў ён.

Лукашэнка засумняваўся ў мэтазгоднасці якіх-небудзь прыватызацыйных пералікаў: калі любое прадпрыемства ў краіне можа стаць аб`ектам прыватызацыі, то навошта неабходна складаць нейкія пералікі? Кіраўнік дзяржавы лічыць, што яны будуць толькі дарэмна бударажыць людзей у працоўных калектывах.

"Няхай усе, хто хоча купіць у нас прадпрыемствы, вядуць перамовы. Няхай на месцах вырашаюць па ўсіх прадпрыемствах, пачынаючы ад райвыканкама і да прэзідэнта, калі гэта рэспубліканская ўласнасць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон звярнуў увагу на тое, што ў падрыхтаваныя пералікі трапілі толькі прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі. У той жа час у спіс стратэгічна значных не трапілі, напрыклад, страхавыя арганізацыі.

Памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў зазначыў, што ў пералік можна было б уключыць яшчэ цэлы шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку сферы гандлю, банкаўскага сектара, іншых важных галін народнай гаспадаркі.

"Гэта тое, пра што я казаў. Атрымліваецца, па ўсёй краіне адзін спіс. Гэта ўсе нашы прадпрыемствы", — сказаў Лукашэнка.

Аб нямэтазгоднасці складання прыватызацыйных пералікаў выказаўся і старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура: "Не трэба ніякіх пералікаў. Ідзе прыватызацыя, і кожны на сваім узроўні разглядае. Для мяне ўсё цалкам зразумела".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2012
 
Дата публикации:31.03.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2939
 
Ключевые слова:
Приватизация в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме