https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амаль паўтары тысячы беларусаў папрасілі ў 2011 годзе прыстанішча ў Еўропе


Як вынікае з даклада Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, летась прыстанішча ў Еўропе папрасіў 1.441 грамадзянін Беларусі (у 2010 годзе — 941).
У гэты ж перыяд да ўладаў Беларусі паступіла 90 просьбаў аб прадастаўленні прыстанішча ў краіне (у 2010-м — 150 просьбаў).

У цэлым жа, адзначаецца ў дакладзе, у 2011 годзе 441 тысяча 330 чалавек папрасілі прыстанішча ў "індустрыяльных краінах" свету. Як адзначаецца, колькасць людзей, якія папрасілі прыстанішча ў 2011 годзе, узрасла на 20% у параўнанні з 2010 годам.

Пад "індустрыяльнымі краінамі" ў дакладзе разумеюцца краіны Еўрасаюза, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Нарвегія, Сербія, Швейцарыя, Македонія, Турцыя, Аўстралія, Канада, Японія, Новая Зеландыя, Карэя і ЗША.

У 2011 годзе найбольшую колькасць бежанцаў складалі афганцы, кітайцы і іракцы. Найбольшая колькасць просьбаў аб прадастаўленні прыстанішча была зарэгістравана ў ЗША — 74 тысячы, Францыі — 52 тысячы і Германіі — 46 тысяч.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 сакавіка 2012
 
Дата публикации:27.03.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2066
 
Ключевые слова:
Миграция Убежище Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме