https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"У МАЗа будучыня ёсць..."


Такую думку выказаў 16 сакавіка старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка падчас візіту на Мінскі аўтамабільны завод.

Аляксандр Бароўскі, генеральны дырэктар ААТ "МАЗ", паказаў госцю ўсе навінкі завода (сярод якіх і капотны грузавік, і новыя самазвалы з правым рулём, зробленыя спецыяльна для паставак на індыйскі рынак, і шмат іншага). Пасля правёў па зборачным канвееры, дзе Уладзімір Андрэйчанка пагутарыў з працаўнікамі прадпрыемства. "Самае галоўнае, што я заўважыў падчас агляду завода, — людзі не гавораць пра мінулае. Яны гавораць пра будучыню, пра тое, як далей будзе развівацца прадпрыемства, — падкрэсліў ён ужо ў гутарцы з журналістамі. — Мне спадабалася, што высілкі кіраўніцтва прадпрыемства, рабочых сканцэнтраваны на такіх пытаннях, як павышэнне заработнай платы. Рост заробкаў тут усе звязваюць выключна з адпаведным ростам прадукцыйнасці працы, укараненнем новай тэхнікі і тэхналогій, нарошчваннем паставак прадукцыі, эканоміі, беражлівасці". Дарэчы, на прадпрыемстве гэта вытрымліваецца: выраслі аб`ёмы вытворчасці на 27%, пастаўкі прадукцыі на экспарт — на 40%. МАЗ зарабляе валюту — дадатнае сальда складае 50 млн долараў. "Пытанні эканоміі тут таксама правільна вырашаюцца: завод адмовіўся ад незапатрабаваных працэдур і прафесій. Будучыня ў МАЗа, я лічу, ёсць. І вельмі сур`ёзная", — сказаў у выніку Уладзімір Андрэйчанка. А потым нагадаў, што пасля запуску Адзінай эканамічнай прасторы павялічыліся пастаўкі ў Казахстан і Расію, што дае дадатковы штуршок для развіцця завода.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 17 сакавіка 2012

 
Дата публикации:17.03.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2929
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Белорусская техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме