https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Гомельшчыну трэба прыстасоўваць да клімату з пункту гледжання вядзення сельскай гаспадаркі


Аляксандр Лукашэнка 27 лютага абмеркаваў праблемы развіцця Палескага рэгіёну са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, падчас рабочай сустрэчы разгледжаны вынікі развіцця рэгіёну ў 2011 годзе, ход выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы, планы і перспектывы на будучыню.

Асаблівую ўвагу Лукашэнка звярнуў на аграрную сферу ў сувязі з кліматычнымі зменамі. "Гомельшчыну трэба прыстасоўваць да клімату з пункту гледжання сяўбы сельскагаспадарчых культур і вядзення сельскай гаспадаркі ў цэлым", — мяркуе ён.

Дворнік паведаміў пра стан спраў у сельскай гаспадарцы вобласці, у тым ліку ў жывёлагадоўлі. У рэгіёне пайшлі на павелічэнне ў севазвароце долі засухаўстойлівых культур, найперш кукурузы. Гэта дазволіла нарыхтаваць дастаткова кармоў для стабільнага павелічэння аб`ёмаў прадукцыі жывёлагадоўлі.

Абмяркоўвалася развіццё ў першую чаргу заходняй часткі Гомельскай вобласці і ўсходу Брэсцкай.

Як зазначыў Дворнік, паводле вынікаў 2011 года толькі два з 16 прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця (будаўніцтва жылля і прыцягненне інвестыцый) аказаліся ніжэйшымі за леташні ўзровень. Разам з тым прамых замежных інвестыцый за мінулы год прыцягнута ўтрая больш, чым у 2010-м, — звыш 200 млн. долараў. На 2012 год ужо сфарміраваны інвестыцыйны партфель, які, як чакаецца, дазволіць павялічыць гэты аб`ём, заявіў чыноўнік.

Паводле яго слоў, дадатковы імпульс развіццю рэгіёну павінен надаць праект па распрацоўцы Петрыкаўскага радовішча калійных соляў. "Для Гомельскай вобласці гэта будзе велізарны рывок у прамысловасці, і для людзей будуць створаны добрыя ўмовы", — сказаў Дворнік.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2012
 
Дата публикации:27.02.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2773
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Инвестиции Гомель Глобальное потепление Климат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме