Як паведамляе прэс-служба КДК, у мерапрыемстве возьмуць удзел кіраўнікі ведамстваў Аляксандр Якабсан і Сяргей Сцяпашын.
У ходзе пасяджэння будзе разгледжана заключэнне Падліковай палаты і Камітэта дзяржаўнага кантролю па справаздачы Савета міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту за 2010 год. Удзельнікі таксама абмяркуюць вынікі праверкі выкарыстання сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы, выдзеленых на рэалізацыю сумесных праграм.
Акрамя таго, плануецца зацвердзіць план сумесных мерапрыемстваў абодвух ведамстваў на 2012 год.
Марына Носава, БелаПАН
13 лютага 2012