https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Намеснік міністра эканомікі Беларусі: Зарплата павінна расці ў меру, каб не разганяць інфляцыю


У 2012 годзе рост заработнай платы запланаваны на ўзроўні крыху больш за 4%, паведаміў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 лютага.
Намеснік міністра падкрэсліў, што рэальная заработная плата павінна "расці ў меру ці крыху ніжэй чым тэмпы росту прадукцыйнасці працы". Рост прадукцыйнасці працы ў 2012 годзе прагназуецца на ўзроўні 5,7%, удакладніў Ярашэнка.

Ён нагадаў, што ў пачатку 2011 года разрыў паміж тэмпамі росту заработнай платы і тэмпамі росту прадукцыйнасці працы складаў 20% на карысць зарплаты, а ў канцы года сітуацыя змянілася. "Пакуль рост зарплаты адстае ад росту прадукцыйнасці працы. І гэтую тэндэнцыю мы маем намер захаваць, каб не разганяць інфляцыйныя працэсы", — патлумачыў Ярашэнка.

Намеснік міністра адзначыў, што па выніках 2011 года інфляцыя склала 108,7%, а на гэты год яна прагназуецца на ўзроўні 19—22%. "І мы арыентуемся на тое, што гэты паказчык павінен быць абавязкова вытрыманы", — падкрэсліў ён.

Цяпер, паводле слоў Ярашэнкі, урад сумесна з Нацбанкам распрацоўвае пакет мер, які павінен забяспечваць выкананне прагнозных паказчыкаў. У гэтым пакеце ўтрымліваюцца і антыінфляцыйныя меры.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2012
 
Дата публикации:08.02.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2495
 
Ключевые слова:
Инфляция Заработная плата Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме