https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Актывы ў замежнай валюце ў складзе ЗВР Беларусі скрараціліся за студзень амаль на 715 млн. долараў


Нягледзячы на агульны рост золатавалютных рэзерваў Беларусі, актывы ў замежнай валюце ў іх складзе знізіліся за студзень амаль на 715 млн. долараў ЗША, або на 16%. Пра гэта сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Паводле папярэдніх звестак, аб`ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 лютага 2012 года склаў 7 млрд. 968,2 млн. долараў, павялічыўшыся з пачатку года на 52,3 млн. долараў.

Як растлумачылі ў Нацбанку, росту агульнага паказчыка золатавалютных рэзерваў у студзені 2012 года "спрыяла павелічэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама станоўчае сальда куплі-продажу замежнай валюты на ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Пры гэтым урадам і Нацбанкам у студзені ў поўным аб`ёме былі выкананы знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

У той жа час, як сведчаць даныя Нацбанка, рэзервовыя актывы ў замежнай валюце ў складзе ЗВР знізіліся за студзень на 714,6 млн. долараў, ці 15,9%, і на 1 лютага склалі 3 млрд. 774,1 млн. долараў. На 1 студзеня гэты паказчык быў роўны 4 млрд. 488,7 млн. долараў.

Разам з тым у выніку пераацэнкі манетарнае золата ў складзе ЗВР за студзень павялічылася на 485,4 млн. долараў, ці 25,5%, да 2 млрд. 390,1 млн. долараў на 1 лютага.

Паводле Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год, з улікам пагашэння Беларуссю ўнутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце і прыцягнення прамых замежных інвестыцый у эканоміку краіны (3,7 млрд. долараў на чыстай аснове), міжнародныя рэзервовыя актывы на канец 2012 года складуць 6,1—7 млрд. долараў. Такім чынам, на канец 2012 года аб`ём ЗВР прагназаваўся меншым у параўнанні з наяўным узроўнем.

Аднак 7 лютага на пасяджэнні Саўміна старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова заявіла, што золатавалютныя рэзервы Беларусі да канца гэтага года павінны захавацца ў аб`ёме 7,9 млрд. долараў. Адпаведная задача пастаўлена прэзідэнтам.

Кіраўнік Нацбанка таксама адзначыла неабходнасць правядзення працы па рэфінансаванні знешніх абавязацельстваў Беларусі. У сувязі з гэтым Нацбанк лічыць мэтазгодным працягнуць перамовы з МВФ аб рэфінансаванні завінавачанасці ці аб прыцягненні новага крэдыту.


Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2012

 
Дата публикации:07.02.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2255
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Нацбанк Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме