https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія дапаможа весці перамовы па ўваходжанні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА)


Пра гэта заявіў пасол РФ у Мінску Аляксандр Сурыкаў падчас відэабрыфінгу на сайце Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by) 3 лютага.
"Мы падпісалі дэкларацыю з Рэспублікай Беларусь у канцы года аб узаемадзеянні і дапамозе Беларусі па ўваходжанні ў СГА. Беларускую перамоўную групу з СГА мы ўмацоўваем нашымі перамоўшчыкамі. Курыраваць яе будзе Мядзведкаў, які займаўся перамовамі Расіі, — расказаў пасол. — Мы разлічваем, што дзякуючы нашым намаганням Казахстан і Беларусь хутчэй пераадолеюць усе ступені перамоў і хутчэй стануць членамі СГА".

Паводле меркавання Сурыкава, ад уваходжання ў СГА Беларусь і Расія атрымаюць як пазітыўныя, так і негатыўныя наступствы. "Наконт негатыўных наступстваў: так, яны будуць, — сказаў кіраўнік дыппрадстаўніцтва. — Сыравінныя галіны адзначаны пазітывам. Для Казахстана, з ключавым сыравінным сектарам, гэта — пазітыў. У Беларусі сыравіннага сектара вельмі мала, таму ёсць негатыў".

"Вядома, мы будзем меней канкурэнтаздольныя ў сельскай гаспадарцы. Узровень падтрымкі, зафіксаваны для расіян, на парадак ніжэйшы за еўрапейскую падтрымку, такім жа гэты ўзровень будзе, напэўна, і для Беларусі", — дадаў Сурыкаў.

Ён таксама мяркуе, што Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі "не страціла свайго статусу і прывабнасці, нягледзячы на фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы і Еўразійскага саюза". "Мы далёка прайшлі ў знешнепалітычным, ваенным і ваенна-тэхнічным узаемадзеянні", — сказаў пасол, адзначыўшы, што ў межах АЭП вырашаюцца толькі эканамічныя задачы. Зрэшты, Сурыкаў не выключыў, што дзейнасць Саюзнай дзяржавы будзе "мякка пераведзена" ў Адзіную эканамічную прастору.

Расійскі пасол назваў праект Саюзнай дзяржавы "відавочным інтэграцыйным дасягненнем", але пры гэтым прызнаў складанасці яго стварэння. "Сам праект ішоў па ўзыходнай спіралі развіцця. Часам узнікала некаторая турбулентнасць", — сказаў ён.

Дыпламат таксама паведаміў, што ў межах Еўразійскай эканамічнай камісіі будуць створаны 23 дэпартаменты, у якіх 1 ліпеня пачнуць працаваць прыкладна 600 чыноўнікаў. Згодна з квотай сярод іх каля 10% беларускіх грамадзян.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2012
 
Дата публикации:03.02.2012
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:2266
 
Ключевые слова:
Союзное государство Беларусь-ВТО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме