https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У дзвюх галінах прамысловасці Беларусі адзначаны спад вытворчасці


Паводле вынікаў працы ў студзені—верасні 2011 года ў дзвюх галінах прамысловасці адзначаны спад вытворчасці, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Зніжэнне аб`ёмаў вытворчасці адбылося ў здабычы паліўна-энергетычных карысных выкапняў (на 0,5%) і ў сферы вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады (на 3,5%).
У астатніх галінах прамысловасці, паведамляе Белстат, за гэты перыяд адзначаны рост: здабыча карысных выкапняў, акрамя паліўна-энергетычных, — на 5,6%; вытворчасць харчовых прадуктаў — на 6,7%; тэкстыльная і швейная вытворчасць — на 6%; вытворчасць скуры і абутку — на 7,9%; апрацоўка драўніны і вытворчасць вырабаў з дрэва — на 9,6%; цэлюлозна-папяровая вытворчасць і выдавецкая дзейнасць — на 8%; вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў — на 21,1%; фармацэўтычная прамысловасць — на 18%; вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў — на 13,6%; металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў — на 10,8%; вытворчасць машын і абсталявання — на 13,9%; вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання — на 32,7%.

У цэлым па прамысловасці за студзень—верасень аб`ём вытворчасці вырас на 10,6% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам і склаў 206 трлн. 694,1 млрд. рублёў у наяўных цэнах. Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011 год, аб`ём прамысловай прадукцыі павінен вырасці на 9—9,5%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:16.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2637
 
Ключевые слова:
Экономика Статистика Промышленность Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме