https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Без Беларусі не можа быць ні Адзінай эканамічнай прасторы, ні Мытнага саюза, які створаны на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Казахстана.


Аб гэтым у ходзе рабочай сустрэчы з адказным сакратаром Камісіі Мытнага саюза Сяргеем Глазьевым заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Пачынаючы сустрэчу, Прэзідэнт адзначыў, што пытанні, якія ён хацеў бы абмеркаваць з Сяргеем Глазьевым, звязаны з фарміраваннем Адзінай эканамічнай прасторы. "Мы калісьці дамаўляліся з вамі, што праз год-два вы мне сумленна і прынцыпова выкажаце свой пункт гледжання, што ў нас атрымалася, што можа атрымацца, што не атрымалася на сёння і на што Беларусі варта звярнуць асаблівую ўвагу", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Па-другое, вы цудоўна разумееце, што без Беларусі не можа быць ні АЭП, ні Мытнага саюза, у якім мы цяпер знаходзімся. Таму вы, як чалавек, які практычна стаяў разам з іншымі ля вытокаў фарміравання гэтага працэсу, будзеце абсалютна шчырыя, паколькі зацікаўлены ў поспеху", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Па-трэцяе, што тут граху таіць, Беларусь — гэта будзе асаблівая краіна ў АЭП. Таму што ў яе эканоміка не такая, як у Расіі і Казахстана. Там больш прыродных рэсурсаў, там яны больш моцныя з пункту гледжання вуглевадародаў, а гэта сёння ў многім вызначае эканоміку, развіццё, — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Таму, вядома ж, Беларусі трэба мець на ўвазе некаторыя аспекты, аб якіх вы мне можаце сказаць і параіць, у якім плане дзейнічаць".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што хацеў бы параіцца з Сяргеем Глазьевым і па шэрагу кадравых пытанняў, у тым, што датычыцца стварэння Еўразійскай эканамічнай камісіі і яе рабочых органаў — савета і калегіі, якія пачнуць працаваць з 1 студзеня 2012 года. "Якія патрабаванні да гэтых людзей, таму што мы будзем пасылаць туды шэраг сваіх работнікаў? Гэта для мяне таксама вельмі важна", — пацікавіўся Прэзідэнт.

У сваю чаргу Сяргей Глазьеў адзначыў, што практычна ўвесь план дзеянняў, які быў у 2007 годзе вызначаны кіраўнікамі дзяржаў па стварэнні Мытнага саюза, сёння поўнасцю выкананы. Выкананы этапы і тэрміны фарміравання адзінай мытнай тэрыторыі і план дзеянняў па ўвядзенні Мытнага кодэкса.

Звязда, 2 снежня 2011
 
Дата публикации:02.12.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:2760
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Единое экономическое пространство Трудовая миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме