https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінфін Беларусі: Рэспубліканскі бюджэт у студзені—кастрычніку выкананы з прафіцытам 3,3 трлн. рублёў, або 1,5% да ВУП


Прафіцыт бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання (рэспубліканскі бюджэт, мясцовыя бюджэты і бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва) за студзень—кастрычнік 2011 года склаў 7 трлн. рублёў, ці 3,6% да ВУП.
Як паведамляе Міністэрства фінансаў, прафіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў 3,3 трлн. рублёў, ці 1,5% да ВУП.

Пры гэтым даходы бюджэту сектара органаў дзяржкіравання склаліся ў суме 84,4 трлн. рублёў, ці 80,7% удакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 38 трлн. рублёў, ці 77% удакладненага гадавога плана.

За студзень—кастрычнік 2011 года ў бюджэт сектара органаў дзяржкіравання паступіла ПДК на 19,3 трлн. рублёў, ці 78,7% удакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла 6,5 трлн. рублёў, ці 80,1% удакладненага гадавога плана. Акцызы паступілі ў суме 4,3 трлн. рублёў, ці 79% удакладненага гадавога плана. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 10,9 трлн. рублёў, ці 72,8% удакладненага гадавога плана. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 22,6 трлн. рублёў, ці 87,1% удакладненага гадавога плана.

Па стане на 1 лістапада 2011 года завінавачанасць па падатках і зборах склала 58,3 млрд. рублёў і павялічылася за кастрычнік на 32 млрд. рублёў.

Расходы бюджэту сектара органаў дзяржкіравання за студзень—кастрычнік 2011 года склалі 76,6 трлн. рублёў, ці 74,7% удакладненага гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 34,6 трлн. рублёў, ці 69,2% удакладненага гадавога плана.

Расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 9,6 трлн. рублёў (71,9%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 11,2 трлн. рублёў (73,3%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) накіравана 46,2 трлн. рублёў (76,9%).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2011
 
Дата публикации:03.12.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2929
 
Ключевые слова:
Беларусь Бюджет Финансы Кризис в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме