https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Янукевіч: "Ідэя эўразійства – гэта расейская ўтопія"


Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у размове са "Свабодай" адзначае, што, на ягоную думку, праграмны артыкул расейскага прэм`ера Ўладзімера Пуціна, які 4 кастрычніка надрукавала газэта "Известия", мае непрыхаваную мэту – узнаўленьне дыктатуры Крамля ў новай форме.
"Гэта вельмі трывожнае памкненьне" – кажа Аляксей Янукевіч:

"Я думаю, што гэта безумоўна  ёсьць спроба ўзнаўленьня Саюза на постсавецкай прасторы. І невыпадкова Пуцін апэлюе менавіта да гэтай прасторы. І калі ён некалькі разоў падкрэсьлівае, што "Размова не пра тое, каб у тым ці іншым выглядзе ўзнавіць СССР", то, я ня перакананы, што ён тут да канца шчыры.

Хаця, гэта хутчэй спроба аднаўленьня Расейскай імпэрыі. Але ўжо без ідэалягічных ці нейкіх іншых пабочных эфэктаў, як гэта было ў Савецкім Саюзе. Таму па-свойму можа Пуцін і шчыры. Шчыры не ў тым сэнсе, што ён ня будзе спрабаваць стварыць моцную, шчыльную інтэграцыйную арганізацыю. А ў тым, што ён хоча аднаўленьня Расейскай імпэрыі. І, на маю думку, гэта насамрэч вельмі небясьпечна.

Я перакананы, што сама па сабе ідэя эўразійства гэта ўнутраная расейская праблема і расейская ўтопія. Няма ніякай Эўразіі як цывілізацыйнай прасторы. Ёсьць Эўропа і ёсьць Азія. Беларусь належыць да Эўропы. І калі Расея жадае інтэгравацца і ствараць нейкія саюзы з Казахстанам ці іншымі краінамі Азіі, то гэта, безумоўна, яе справа. А для Беларусі гэта, я баюся, было б фатальна і адкінула б нас назад у разьвіцьці краіны і вяртаньні ў кола свабодных народаў Эўропы".

У сваім артыкуле Ўладзімер Пуцін піша пра жаданьне стварыць "мадэль магутнага наднацыянальнага аб`яднаньня, здольнага стаць адным з полюсаў сучаснага сьвету і пры гэтым гуляць ролю эфэктыўнай "зьвязкі"паміж Эўропай і дынамічным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам. У тым ліку гэта азначае, што на базе Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы неабходна перайсьці да больш цеснай каардынацыі эканамічнай і валютнай палітыкі, стварыць паўнавартасны эканамічны саюз".

Уладзімер Глод, Радыё Свабода
4 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:04.10.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2983
 
Ключевые слова:
Евразийский союз Таможенный союз Интеграция Выборы в России
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме