https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску затрыманыя кіраўнікі шэрагу буйных прыватных прадпрыемстваў


У Мінску затрыманыя кіраўнікі шэрагу буйных прыватных прадпрыемстваў па падазрэнні ў няплаце падаткаў на суму 1 млрд. рублёў.
Як паведаміла оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмецьева, злачынную групу затрымалі ў ноч з 26 на 27 кастрычніка пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі ГУБЭЗ.

Устаноўлена, што прыватныя прадпрыемствы займаліся рэалізацыяй металічных вырабаў і прамысловага абсталявання, якое імпартавалася ў Беларусь з Расіі. З ліпеня па кастрычнік гэтага года падазроныя, выкарыстоўваючы рэквізіты лжэпрадпрымальніцкіх структур, ухіліліся ад уплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.

"Падчас праведзеных вобыскаў у жылых памяшканнях канфіскаваныя наяўныя грашовыя сродкі ў суме, што перавышала 750 млн. рублёў, а ў офісах — розныя дакументы бухгалтарскага ўліку, аргтэхніка, пячаткі і штампы суб`ектаў гаспадарання Расіі і Беларусі. У межах папярэдняга расследавання таксама накладзены арышт на грашовыя сродкі, што знаходзяцца на разліковых рахунках прадпрыемстваў, у суме больш як 180 млн. рублёў", — сказала Пасмецьева.

Распачатыя справы на падставе арт. 243 КК РБ (ухіленне ад уплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры і дапамаганне ва ўчыненні такога злачынства) у дачыненні да сямі падазроных. Пяцёра з іх змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Цягам трох сутак ім павінны вызначыць меру стрымання або прадоўжыць тэрмін утрымання ў ізалятары да 10 сутак.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 27 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:27.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2853
 
Ключевые слова:
Налоги Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме