https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка лічыць касмічную прамысловасць адным з найбольш перспектыўных напрамкаў развіцця эканомікі


Сёння можна смела сцвярджаць, што ў Беларусі яна стала паўнацэннай галіной народнай гаспадаркі. Аб гэтым ішла размова 20 кастрычніка ў ходзе наведвання кіраўніком дзяржавы ААТ "Пеленг".
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў будучым неабходна накіроўваць сродкі на развіццё найбольш перспектыўных праектаў, арыентаваных на імпартазамяшчэнне і экспарт. Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму абнаўлення кадраў. На яго думку, у гэтым пытанні неабходна аддаваць прыярытэт тым, хто можа, выкарыстоўваючы сучасныя падыходы ў менеджменце, эфектыўна кіраваць прадпрыемствам. "Так званы крызіс стаў своеасаблівым паказчыкам здольнасці кіраўнікоў эфектыўна кіраваць прадпрыемствамі, і мы павінны ў гэтых адносінах зрабіць вывады", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць неабходным паступова скарачаць аб`ёмы дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў навуковага і абароннага сектара эканомікі. "Цяпер мы дэталёва будзем разбірацца, чаму грошы раздадзены, а няма аддачы па імпартазамяшчэнні", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі інавацыйную і імпартазамяшчальную тэхніку, якую распрацоўваюць і вырабляюць арганізацыі Дзяржкамваенпрама і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У прыватнасці, Прэзідэнт азнаёміўся з поўнапрывадным лёгкабраніраваным аўтамабілем аператыўнага рэагавання "Барс", а таксама самаходным процітанкавым комплексам "Ацэлот". У іх вытворчасці выкарыстана сучасная палімерна-кампазітная браня, а таксама сучасны кампазітны процірадыёлакацыйны матэрыял. Увазе Аляксандра Лукашэнкі таксама былі прадстаўлены пераносны процітанкавы ракетны комплекс "Шэршань", розныя віды беспілотных лятальных апаратаў, платформа на базе шасі беларускай вытворчасці для размяшчэння розных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, уніфікаваная камандна-штабная машына і комплексная апаратная сувязі, распрацоўкі ў галіне абароны баявых самалётаў, новыя сродкі радыёэлектроннай барацьбы і аптычнай разведкі. Як далажылі Прэзідэнту, у Беларусі год ад году расце доля высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі, а ўсе прадстаўленыя ўзоры карыстаюцца высокім попытам за мяжой.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на неабходнасці павелічэння долі беларускага складніка ў вытворчасці тэхнікі. "Трэба выходзіць на сваё", — падкрэсліў беларускі лідар.

Акрамя тэхнікі і абсталявання ваеннага прызначэння Прэзідэнту прадэманстравалі і тую, якая можа быць выкарыстана ў грамадзянскіх мэтах, у тым ліку лічбавы тэлевізійны перадатчык эфірнага вяшчання, тэрмінал сувязі для лакаматываў, абсталяванне для энергасістэм, оптыку, метэаралагічнае абсталяванне.

У ходзе наведвання ААТ "Пеленг" таксама была ўзнята такая праблема, як скрыты імпарт. На думку аднаго з кіраўнікоў прадпрыемстваў, цяпер даволі проста арганізаваць у краіне зборку фактычна імпартных тэхнікі і абсталявання, а потым прадаваць іх на ўнутраным рынку пад маркай "Зроблена ў Беларусі", выкарыстоўваючы пры гэтым усе адпаведныя перавагі. Кіраўнік дзяржавы даручыў вывучыць гэту праблему на прадмет неабходнасці ўнясення змяненняў у нарматыўна-прававую базу.

Асобна Прэзідэнт азнаёміўся з навукаёмістай прадукцыяй і абсталяваннем, што вырабляюцца арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У тым ліку яму прадэманстравалі станок для фінішнага паліравання аптычных і паўправадніковых паверхняў, розныя віды новых матэрыялаў, абсталяванне для фігурнага раскрою ліставога металу, далажылі аб распрацоўках сучасных святлодыёдных і плазменных свяцілень. "Я так разумею, што Акадэмію навук можна здымаць з бюджэтнага фінансавання, даваць грошы толькі пад канкрэтныя праекты", — зрабіў вывад Аляксандр Лукашэнка пасля агляду экспазіцыі.

Кіраўнік дзяржавы таксама агледзеў будынак новага корпуса па зборцы і выпрабаваннях касмічнай тэхнікі ААТ "Пеленг", азнаёміўся з тэхналагічным абсталяваннем участка і працэсам зборкі гэтай тэхнікі. Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі баракамеру для правядзення выпрабаванняў, у якой імітуюцца касмічныя ўмовы. Як далажыў Прэзідэнту генеральны дырэктар ААТ "Пеленг" Уладзімір Пакрышкін, прадпрыемства працуе эфектыўна. Тэмп росту ў 2010 годзе ў параўнанні з узроўнем 2009-га склаў 145 працэнтаў, а ў 2011 чакаецца, што гэты паказчык перавысіць 150 працэнтаў. Партфель заказаў на 2012 год ужо цалкам сфарміраваны. Ёсць заказы аж да 2017 года. У стварэнні касмічных сістэм прадпрыемства актыўна супрацоўнічае з такімі краінамі, як Кітай і Расія, 95 працэнтаў вырабленай прадукцыі адпраўляецца на экспарт.

Тэхналагічная база ААТ "Пеленг" забяспечвае ўсе асноўныя тэхналагічныя працэсы, неабходныя для распрацоўкі і вытворчасці навукаёмістых оптыка-электронных прыбораў. У 2011 годзе прадпрыемства ўключана ў рэестр высокатэхналагічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў Беларусі.

Прэс-служба Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь.
Звязда, 21 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:21.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3181
 
Ключевые слова:
Инновации Космическая техника Наукоёмкое производство Товары из Беларуси Обороннная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме