https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: 9 мільярдаў долараў, што прапаноўвае Еўрасаюз, — "гэта проста вутка"


"Мне Еўрасаюз асабіста дзевяць мільярдаў долараў ніколі не абяцаў", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка ў Мінску на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх СМІ.
30 верасня на прэс-канферэнцыі па выніках саміта Усходняга партнёрства ў Варшаве прэм`ер-міністр старшынствуючай у ЕС Польшчы Дональд Туск заявіў, што Еўрасаюз гатовы выдзеліць Беларусі да 9 млрд. долараў на правядзенне рэформ у выпадку выканання пэўных умоў: вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных, дыялог з апазіцыяй і правядзенне свабодных выбараў.

"Калі б яны мне паабяцалі, я б падумаў, што яны звар`яцелі. Хто ж табе возьме і дасць 9 млрд.? Нават калі гэта крэдыт, то мы яшчэ падумаем. Калі пад 6—7% — гэта непрымальна, а 5 і ніжэй наўрад ці хто дасць. А як кітайцы пад 2—2,5%, то гэта рэдкасць", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта "проста была вутка, разлічаная, што вось вы тут, беларусы, Лукашэнку кланяецеся, трымаеце, а калі б яго выкінулі, то 9 млрд. адразу далі б".

"Ніхто нікому проста так не дасць. Дзеля нас жа амерыканцы гэтыя 9 млрд. долараў не надрукуюць. А калі і дадуць камусьці, то пад штосьці, і потым возьмуць не 9 млрд, а 12, а то і больш. Паверце мне: я ўжо сутыкаўся з такімі шарлатанамі, якія абяцалі, а калі да справы дойдзе, ніякіх мільярдаў", — заявіў ён.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 7 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:07.10.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:2698
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Экспорт демократии Пресс-конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме