https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Надзея Ермакова: Прадпрыемствы пакуль асцярожнічаюць з прапановай валюты на дадатковай сесіі


Пра сітуацыю на валютным рынку Беларусі паведаміла 6 кастрычніка Аляксандру Лукашэнку старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова, інфармуе прэс-служба прэзідэнта.
У цэлым, паводле слоў Ермаковай, сітуацыя застаецца стабільнай. "Дадатковая сесія Беларускай валютна-фондавай біржы працуе, працуе наяўны рынак. Якіхсьці перашкодаў або затрымак у прынцыпе няма. Адзінае, хацелася б, каб на рынак ішло больш прапаноў, а пакуль прадпрыемствы ўсё-такі, напэўна, асцярожнічаюць", — сказала старшыня праўлення Нацбанка.

Надзея Ермакова зазначыла, што "не аказваецца якога-небудзь адміністрацыйнага ціску або рэгулявання з боку Нацыянальнага банка на пазабіржавы рынак. Курс беларускага рубля ўстанаўліваецца рыначнымі механізмамі, змяняючыся нязначна".

Для ўстанаўлення стабільнага курсу беларускага рубля, мяркуе Нацбанк, неабходны нейкі час. Ад далейшага попыту і прапановы на валюту будзе залежаць і тое, калі адновіцца адзіны афіцыйны курс.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад Нацыянальнага банка безумоўна забяспечыць выкананне задач, пастаўленых на нарадзе ў канцы жніўня па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:06.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2708
 
Ключевые слова:
Единый курс Белорусский рубль Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме