https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Група беларускіх чыноўнікаў на чале з Надзеяй Ермаковай накіроўваецца ў Вашынгтон


Група беларускіх чыноўнікаў на чале са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Надзеяй Ермаковай накіроўваецца ў Вашынгтон. Такое рашэнне зацверджана пастановай Савета міністраў № 1227 ад 15 верасня, якая апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
У склад дэлегацыі ўвайшлі: міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, міністр фінансаў Андрэй Харкавец, начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Нацбанка Аляксей Лясной, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю, начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці апарату Савета міністраў Генадзь Мядзведзеў.

Камандзіроўка будзе доўжыцца з 21 па 25 верасня. Яе мэта ў дакуменце ў адкрытым доступе не названа.

Разам з тым вядома, што гэтымі днямі ў Вашынгтоне адбудзецца штогадовы сход кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка.

Нагадаем, урад і Нацбанк Беларусі разлічваюць на новую праграму крэдытнага супрацоўніцтва з МВФ. "Папярэдне вызначалася сума крэдыту ў 5—8 мільярдаў долараў. Але, магчыма, нам такія грошы і не запатрабуюцца. Гэта будзе залежаць ад таго, як МВФ ацэніць нашы дзеянні", — заявіла Ермакова 17 верасня, дадаўшы, што фонд ужо ўхваліў апошнія дзеянні ўрада па выйсці на адзіны курс.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2011
 
Дата публикации:20.09.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:2591
 
Ключевые слова:
Кредиты МВФ Кризис в Беларуси Беларусь-США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме