https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Moody`s чакае 30-50-працэнтнай дэвальвацыі беларускага рубля пасля лібералізацыі курсу


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody`s Investors Service чакае дэвальвацыі беларускага рубля да долара на 30—50% пасля частковай лібералізацыі курсу, анансаванага ў канцы жніўня 2011 года. Адпаведная пазіцыя экспертаў агенцтва Moody`s утрымліваецца ў штотыднёвай справаздачы Weekly Credit Outlook.
Адначасова ў дакуменце ўказваецца, што лібералізацыя абменнага курсу пазітыўна адбіваецца на суверэнным крэдытным рэйтынгу Беларусі, бо яна дапамагае ўстараніць дзве праблемы, якія найперш выклікалі валютны крызіс, а менавіта: вялікі дэфіцыт гандлёвага балансу і прыпыненне знешняга фінансавання з боку Расіі і Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) да таго часу, пакуль рэгуляваная дзяржавай эканоміка краіны не пачне функцыянаваць у адпаведнасці з механізмамі рынку.

Лібералізацыя валютнага курсу паступова прывядзе да паслаблення беларускага рубля да цяперашняга неафіцыйнага курсу, упэўненыя ў Moody`s. Як і ў выпадку з майскай дэвальвацыяй, лібералізацыя курсу разгоніць інфляцыю, якая і так блізкая да ацэнкі 50%, і павялічыць кошт абслугоўвання доўгу ў замежнай валюце, што прывядзе да росту долі крэдытаў у беларускіх банках, якія не абслугоўваюцца (таму дэвальвацыя аказвае негатыўны ўплыў на рэйтынгі банкаўскай сістэмы).

БелаПАН

Мінск, 5 верасня 2011
 
Дата публикации:05.09.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2087
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Девальвация Рейтинг Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме