https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аб заканадаўстве ў сферы дзяржаўных закупак


Тры краіны — адны дзяржзакупкі.
Аб працэсе прывядзення заканадаўства ў сферы дзяржаўных закупак у адпаведнасць з Пагадненнем у межах АЭП расказала падчас брыфінгу Таццяна Казлоўская, намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і дзяржаўных закупак Міністэрства эканомікі.

— Пасля таго, як наша заканадаўства будзе адпавядаць Пагадненню, мы атрымаем: адзіны парадак арганізацыі і правядзення працэдур дзяржаўных закупак; асаблівыя патрабаванні да адзінага парадку дзяржзакупак (напрыклад, выключна электронны дакументазварот, ананімнасць удзельніка электроннага аўкцыёна да выбару пераможцы і іншыя. — аўт.); права на вынятак з нацыянальнага рэжыму (калі можа быць вызначаны канкрэтны беларускі пастаўшчык. — аўт.); адзіны вэб-сайт, дзе будзе размяшчацца інфармацыя пра ўсе дзяржаўныя закупкі, якая будзе даступнай для любой зацікаўленай асобы; стварэнне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа па дзяржаўных закупках; карэктыроўку сістэмы абскарджання; пашырэнне доступу да ўдзелу ў дзяржаўных закупках суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, — пералічыла прадстаўнік Міністэрства эканомікі.

Таксама Таццяна Казлоўская запэўніла, што дзякуючы гэтаму закону рэйтынг нашай конкурснай сістэмы дзяржзакупак павінен павялічыцца.

Рэалізацыя Пагаднення будзе ісці ў тры этапы: з 1 студзеня 2012 года ўводзяцца электронныя працэдуры закупак і нацыянальнага рэжыму ў Беларусі і Расіі; з 1 ліпеня 2012 года ўводзяцца электронныя працэдуры ў Казахстане; з 1 студзеня 2014 года ўводзіцца нацыянальны рэжым у Беларусі, Казахстане і Расіі.
________________________________
Даведка "Звязды":

Дзяржаўныя закупкі — набыццё тавараў (работ, паслуг) за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама іншых крыніц, якія вызначыць дзяржава-бок Пагаднення, бюджэтнымі і іншымі арганізацыямі, якія вызначыць дзяржава-бок Пагаднення.


Аб`ём дзяржзакупак у 2010 годзе:

— у Беларусі: каля 7 млрд долараў ЗША;
— у Казахстане: каля 9 млрд долараў ЗША;
— у Расіі: не менш за 120 млрд долараў ЗША.


Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 23 жніўня 2011
 
Дата публикации:22.08.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3130
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Госзакупки Интернет Торговля Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме