https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рознічны тавараабарот у студзені—ліпені вырас больш чым на 15%


Рознічны тавараабарот беларускага гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў студзені—ліпені гэтага года склаў 49,5 трлн. рублёў і павялічыўся на 15,3% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Гандлёвымі арганізацыямі прададзена харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў на 21,4 трлн. рублёў, ці на 16% больш за ўзровень студзеня—ліпеня 2010 года ў супастаўных цэнах. Павялічыўся продаж алею — на 25,8%, макаронных вырабаў — на 24,9%, фруктовых і агароднінных сокаў — на 17,3%, мяса, уключаючы мяса свойскай птушкі і мясныя прадукты — на 16,6%.

У студзені—ліпені гандлёвымі арганізацыямі прададзена нехарчовых тавараў на 16,7 трлн. рублёў, што склала 69,5% ад усяго продажу нехарчовых тавараў. Рэалізацыя нехарчовых тавараў гандлёвымі арганізацыямі ў студзені—ліпені гэтага года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічылася на 28,3%. Продаж абутку вырас на 54,5%, будматэрыялаў — на 47,5%, трыкатажных вырабаў — на 44,1%, сінтэтычных мыйных сродкаў — на 42,4%, верхняга адзення — на 41,4%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2011
 
Дата публикации:16.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2452
 
Ключевые слова:
Торговля Товарооборот Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме