https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фінансавая міліцыя канфіскавала кантрабандны тавар у цягніку Брэст — Новасібірск


Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці сумесна з в/ч 2187 падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў канфіскавала кантрабандны тавар. Як паведаміла прэс-служба КДК, устаноўлены факты незаконнага ўвозу ў краіну вясельных сукенак замежнай вытворчасці, аксесуараў да іх, а таксама трыкатажнага адзення.
Гэта прадукцыя была выяўлена ў цягніку Брэст — Новасібірск. У тамбуры вагона знаходзіліся чатыры буйнагабарытныя сумкі, у якіх было каля 150 вясельных сукенак коштам больш за 180 млн. рублёў. У тамбуры другога вагона супрацоўнікі фінансавай міліцыі канфіскавалі тры буйнагабарытныя сумкі, у якіх знаходзіліся насценныя кручкі з клейкай паверхняй, металічныя і пластыкавыя ланцугі замежнай вытворчасці. Яшчэ адна партыя кантрабанднага тавару была знойдзена ў трэцім вагоне: тут аператыўнікі канфіскавалі шэсць чорных поліэтыленавых пакетаў з жаночым адзеннем. Агульны кошт выяўленых матэрыяльных каштоўнасцяў склаў 434 млн. рублёў.

Гаспадары тавару не былі ўстаноўлены. Па факце затрымання матэрыяльных каштоўнасцяў праводзіцца праверка.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 ліпеня 2011
 
Дата публикации:29.07.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1769
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Контрабанда Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме