https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк спыніў ажыццяўленне валютных здзелак своп з камерцыйнымі банкамі


Нацбанк Беларусі не ажыццяўляе здзелкі своп (прыцягненне валютных сродкаў у абмен на рублёвую ліквіднасць) з камерцыйнымі банкамі. Пра гэта падчас анлайн-відэабрыфінгу заявіў старшыня праўлення "МТБанка" Андрэй Жышкевіч.
Жышкевіч нагадаў, што Нацбанк сапраўды вельмі актыўна прыцягваў валютныя сродкі ў камерцыйных банкаў праз здзелкі своп. "На сёння шэраг такіх здзелак закончаны. Нацбанк, паводле нашых звестак, пунктуальна выконвае свае абавязацельствы перад камерцыйнымі банкамі ў межах здзелак", — сказаў старшыня праўлення "МТБанка".

Пры гэтым ён падкрэсліў, што падчас папярэдніх перамоў з МВФ Нацбанк узяў абавязацельствы скарачаць прапанову рублёвых рэсурсаў у эканоміцы.

"Таму зараз здзелкі своп Нацбанкам спынены. Ён не прыцягвае валюту і, адпаведна, на рынку не размяшчаецца рублёвая ліквіднасць. Гэта гаворыць пра тое, што Нацбанк рацыянальна падыходзіць да кантролю за рызыкамі ў адносінах да банкаўскай сістэмы", — сказаў Жышкевіч.

Ён таксама закрануў тэму множнасці курсаў. Банкі, паводле слоў Жышкевіча, маюць пэўныя праблемы з множнасцю курсаў праз кліентаў. "Кожны кліент зведвае цяжкасці з доступам да валюты на біржы. Але банкі па магчымасці стараюцца забяспечыць продаж", — зазначыў Жышкевіч.

Пры гэтым кіраўнік праўлення "МТБанка" падкрэсліў: "Чым раней адбудзецца абяцанае ўстанаўленне адзінага курсу, тым прасцей будзе ўсёй эканоміцы і банкаўскай сістэме".

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2011
 
Дата публикации:14.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3186
 
Ключевые слова:
Финансы Банки Беларуси Валюта Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме