https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання да 20% гадавых


Праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі прынята рашэнне аб павышэнні 13 ліпеня стаўкі рэфінансавання з 18 да 20% гадавых.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, такая мера рэалізавана "ў межах правядзення паслядоўнай працэнтнай палітыкі, скіраванай на паступовае павышэнне агульнага ўзроўню працэнтных ставак у эканоміцы ў мэтах садзейнічання абмежаванню інфляцыі і стымулявання ашчадных працэсаў у краіне".

"Планамернае павышэнне працэнтных ставак будзе спрыяць узмацненню прывабнасці рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках, умацаванню курсу нацыянальнай валюты і тым самым росту даверу да яе з боку ўсіх эканамічных агентаў", — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Пры гэтым у галоўным банку краіны звяртаюць увагу на тое, што "паступовасць павышэння стаўкі дазваляе ўлічваць інтарэсы пазычальнікаў, якія ўжо маюць крэдытную запазычанасць перад банкамі".

Гэта ўжо шостае з пачатку 2011 года павышэнне стаўкі рэфінансавання. Раней стаўка павялічвалася 16 сакавіка (з 10,5 да 12%), 20 красавіка (да 13%), 18 мая (да 14%), 1 чэрвеня (да 16%) і 22 чэрвеня (да 18% гадавых).

Між тым асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год прадугледжана зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да 8—10% гадавых.

У красавіку першы намеснік кіраўніка Нацбанка Мікалай Лузгін заяўляў, што ўзровень стаўкі будзе фарміравацца не толькі з улікам фактычных, але і чаканых тэмпаў інфляцыі. Паводле даных Белстата, рост спажывецкіх цэн у Беларусі склаў у чэрвені 8,6%, за першае паўгоддзе 2011 года — 36,2%.

Стаўка рэфінансавання з`яўляецца інструментам грашова-крэдытнага рэгулявання, пры дапамозе якога Нацбанк уздзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазітах юрыдычных і фізічных асоб і крэдытах, якія даюць ім крэдытныя арганізацыі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2011
 
Дата публикации:12.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3260
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Кризис в Беларуси Ставка рефинансирования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме