https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Якая бульба прыйшлася даспадобы беларусам?


Як змяненне клімату паўплывала на ўраджайнасць бульбы і выбар яе гатункаў расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык.
Найбольшым попытам у беларусаў карыстаюцца новыя гатункі бульбы, але ў трэндзе застаюцца і гатункі, якія паспелі ўжо заваяваць сваё месца пад сонцам. 

«За апошнія гады ў грамадскім сектары адзначаецца рост сярэдняй ураджайнасці бульбы: так, у 2023 годзе яна склала 320 ц/га і ўзрасла адносна 2020 года на 59 ц/га. Сёння аб’ёмы вырошчваемай бульбы ў поўнай меры забяспечваюць патрэбнасць унутранага рынку», — падкрэсліў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

У рэспубліцы праводзіцца работа па ўдасканаленні гатунковага і рэпрадукцыйнага складу вырошчваемай бульбы. У Дзяржаўны рэестр гатункаў для прамысловага вырошчвання на 2024 год уключана 184 гатункі бульбы айчыннай і замежнай селекцыі рознага мэтавага прызначэння. У структуры пасадак, як удакладніў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства, гатункі бульбы айчыннай селекцыі займаюць каля 65 адсоткаў плошчаў.

Традыцыйна беларусы аддаюць перавагу гатункам айчыннай селекцыі, якія можна своечасова набыць для сортазмены і гатункаабнаўлення. Мікалай Лешык расказаў, што найбольшым попытам карыстаюцца навінкі, але таксама і гатункі, якія ўжо заваявалі месца пад сонцам. Гэта легендарныя «Скарб», «Журавінка», «Брыз», «Маніфест» і новыя гатункі, такія як «Першацвет», «Палац», «Мастак», «Юлія», «Дзясятка» і многія іншыя.

Звязда, 24 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:24.10.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:74
 
Ключевые слова:
картофель Селекция Глобальное потепление Сортовое разнообразие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме