https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У злачыннай групы канфіскавалі 1,8 млрд рублёў


Гэтая група аказвала незаконныя паслугі па атрыманні наяўных грошай і легалізацыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых з парушэннямі мытнага і падатковага заканадаўства. Яе выкрыла ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Магілёўскай вобласці, пры садзейнічанні УКДБ па Магілёўскай вобласці.
Цяпер затрыманы 5 удзельнікаў групы, якія абвінавачваюцца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Каардынаваў іх дзейнасць 28-гадовы жыхар Магілёва.Ужываліся меры канспірацыі: мяняліся месцы сустрэч з кліентамі, набываліся розныя СІМ-карты і тэлефонныя апараты.

Група выкарыстоўвала разліковыя рахункі і дакументы з рэквізітамі шматлікіх падкантрольных камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Абарот сродкаў сёлета склаў ужо больш за 20 мільярдаў рублёў. Толькі ў момант затрымання адзін з выканаўцаў меў пры сабе больш за 300 мільёнаў беларускіх рублёў, якія прызначаліся для чарговага кліента. Кліентамі групы былі як суб`екты гаспадарання розных формаў уласнасці, так і фізічныя асобы.

Падчас вобыскаў былі знойдзены 70 мільёнаў беларускіх рублёў, 108 тысяч долараў. Арыштаваны на разліковых рахунках 870 мільёнаў рублёў. Увогуле, паводле інфармацыі УДФР КДК Магілёўскай вобласці, канфіскавана надзвычай буйная сума грошай — 1,8 мільярда рублёў.

Звязда
16 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:16.06.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2860
 
Ключевые слова:
Экономические преступления Криминал Могилёв
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме