"Мы паехалі азнаёміцца з сельскай гаспадаркай, — сказаў Ёнас Рамонас і-Dela. — Яна аказалася на вельмі высокім узроўні. Вядома, і ў нас ёсць фермеры, гаспадаркі вельмі добрага ўзроўню, аднак калі ўлічыць, колькі ў сярэднім яны вырабляюць прадукцыі, як выглядаюць палі, жывёлагадоўчыя комплексы, колькі інвестуюць, колькі будуюць, то тут беларусы наперадзе прыкладна на 20-30 гадоў. Вядома, яны ўсяго гэтага дабіваюцца адміністрацыйнымі мерамі". Палітык разам з членам партыі "Парадак і справядлівасць" Эгідыюсам Клумбісам сустрэліся і з міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі Міхаілам Русым, даведаліся, што да 2015 года вытворчасць малака павінна вырасці ўдвая: калі сёння вырабляецца 7,5 млн тон малака, то праз чатыры гады будзе 14-15 млн тон.
Настасся Капічына
Звязда, 16 чэрвеня 2011