https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За тыдзень цэны на некаторыя прадукты ў Мінску выраслі на 12—17%


Маніторынг, які штодзённа праводзіць Мінгарвыканкам, сведчыць пра значны рост цэн на імпартныя тавары — па некаторых пазіцыях за апошні тыдзень ён склаў 12—17%. Пра гэта паведаміў 5 мая на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення антыманапольнай і цэнавой палітыкі Мінгарвыканкама Іосіф Рачыцкі.
"Мы адсочваем сітуацыю па 81 групе тавараў. За апошні тыдзень адбыліся наступныя змены. Цэны на макаронныя вырабы выраслі на 17%, на крупы — на 14%, каўбасу вараную — на 3%, паўвэнджаную — на 0,23%. У той жа час цэны на прадукцыю рыбнай групы (мінтай, аргенціна, хек) павысіліся на 12—16%", — паведаміў Рачыцкі.

Паводле яго слоў, рост цэн таксама закрануў фрукты, якія прадаюцца на сталічным рынку: "На апельсіны цэны выраслі на 8%, лімоны падаражэлі крыху больш. Бананы падаражэлі за апошні тыдзень на 3%, мандарыны — на 6%".

Трэба адзначыць, што ўдзельная вага рэалізацыі імпартных фруктаў у Мінску дасягае 94%.

Пры гэтым Мінгарвыканкам лічыць рост цэн на імпартныя тавары заканамерным з-за сітуацыі на валютным рынку.

"Калі на міжбанкаўскім рынку імпарцёр купляе валюту па курсе 5.000 рублёў і больш за долар, то, натуральна, гэты курс закладваецца ў цану, каб кампенсаваць затраты на набыццё валюты", — патлумачыў Рачыцкі.

Паводле яго слоў, усе пастаўшчыкі імпартных тавараў фарміруюць цэны зыходзячы з сітуацыі на валютным рынку і не дапускаюць штучнага росту кошту прадукцыі. "Фактаў злоўжывання ў гэтым пытанні не зафіксавана", — падкрэсліў Рачыцкі.

У сваю чаргу, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў заклікаў бізнес закладваць у кошт прадукцыі абгрунтаваныя валютныя рызыкі.

Паводле яго слоў, тых пастаўшчыкоў, якія неабгрунтавана будуць павышаць цэны на сваю прадукцыю, запросяць для гутаркі ў Мінгарвыканкам.

Як паведамляў БелаПАН, з-за дэфіцыту валюты ў краіне курс долара на міжбанкаўскім рынку ў красавіку пастаянна павялічваўся. Калі ў першых чыслах красавіка за долар на міжбанку прасілі 3.600 рублёў, то ў другой дэкадзе — 4.300, а ў апошніх чыслах красавіка — больш чым 5.000 рублёў за долар.

Пастаўшчыкі імпартнай прадукцыі вымушаныя закладваць міжбанкаўскі курс долара, які сёння перавышае афіцыйны на 70%, у кошт прадукцыі. Гэта з`яўляецца ключавым фактарам, які спрыяе росту цэн на прадукцыю, што імпартуецца.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2011
 
Дата публикации:05.05.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3696
 
Ключевые слова:
Рост цен Импорт в Беларуси Валютный кризис в Беларуси Финансы Экономика Торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме