https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў, якія прайшлі 28 красавіка, знізіўся на 10 рублёў і склаў 3.013 беларускіх рублёў.


Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам бралі ўдзел 29 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 21 млн. 679 тыс. долараў (попыт — 21 млн. 679 тыс., прапанова — 28 млн. 487 тыс.).
У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 27 банкаў. Курс узрос на 0,13 рубля і склаў 109,57 рубля. Аб`ём таргоў склаў 404 млн. 636 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 405 млн. 407 тыс., прапанова — 404 млн. 636 тыс.).

У таргах еўра бралі ўдзел 26 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 5 млн. 343 тыс. еўра (попыт — 5 млн. 562 тыс., прапанова — 5 млн. 343 тыс.), а курс узрос на 29 рублёў і склаў 4.475 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,03% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.138,94 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля ў валютным кошыку знізіўся на 7,99%, да долара — на 0,43%, да расійскага рубля — на 11,31%, да еўра — на 12,65%.

На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 8%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 красавіка 2011
 
Дата публикации:28.04.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2345
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Биржа Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме