https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грэф: Урад Беларусі ня зможа пазьбегнуць дэвальвацыі


Урад Беларусі ня зможа пазьбегнуць дэвальвацыі нацыянальнай валюты з улікам росту дэфіцыту зьнешняга гандлю і зьніжэньня золатавалютных рэзэрваў, лічыць Герман Грэф, старшыня праўленьня Ашчаднага банка РФ, якому належыць адзін з найбуйнейшых беларускіх банкаў - "БПС-Банк".
"Урад Беларусі не ў стане пазьбегнуць дэвальвацыі, хоць гэта будзе вельмі добра для эканомікі", - цытуе Bloomberg Грэфа.

Зз-за зьніжэньня золатавалютных рэзэрваў на 25% за I квартал 2011 году Нацыянальны банк Беларусі захоўвае мараторый на валютныя інтэрвенцыі, што прывяло да вострага дэфіцыту замежнай валюты.

У гэтай сітуацыі ў Беларусі фармуецца "ценявы" рынак безнаяўнай валюты, бягучы абменны курс ужо перавышае афіцыйны курс на 50%. На "ценявым" рынку беларускі рубель імкліва таньнее – на пачатку мінулага тыдня ён перавышаў афіцыйны курс на 30%.

Дэвальвацыя афіцыйнага курсу беларускага рубля наблізілася да мяжы зацьверджанага Аляксандра Лукашэнкам калідора - не больш за 8% да кошыка валют (даляр ЗША, эўра, расейскі рубель).

Па стану на 18 красавіка беларускі рубель зьнізіўся да кошыка валют на 7,57%, піша Інтэрфакс.

18 красавіка 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:18.04.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2289
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Финансы Девальвация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме