Паводле яго слоў, калі Расія рэзка павысіць акцызы на тытунь, гэта створыць перавагу для тытунёвай прадукцыі з суседніх краін, у тым ліку з краін — членаў Мытнага саюза і Кітая.
Раней Кудрын заявіў, што Мінфін РФ прапаноўвае ў бліжэйшыя гады рэзка павышаць акцызы на тытунь, каб у 2015 годзе вывесці іх на сярэднееўрапейскі ўзровень.
"Мы сёння ў тэмпах прыросту акцызаў вельмі звязаны з адпаведнымі узроўнем акцызаў у суседніх краінах, унутры Мытнага саюза, у Казахстане і Беларусі. У Беларусі акцыз меншы ў 6 разоў, у Казахстане — у 4 разы", — сказаў Кудрын. Паводле яго слоў, калі Расія пачне павялічваць акцызы на тытунь, гэта створыць дадатковыя магчымасці для паступлення прадукцыі з суседніх краін на расійскі рынак. "І гэта можа выцесніць частку нашай прадукцыі, г.зн. вытворчасць можа сысці ў гэтыя рэгіёны",— зазначыў віцэ-прэм`ер. "Гэта нас стрымлівае ў максімальным прыросце тарыфаў",— заявіў Кудрын.
Паводле яго слоў, калі праз тры гады Расія выйдзе на ўзровень акцызу ў 1,5 тысячы рублёў за 1 тысячу цыгарэт, гэта перавысіць узровень не толькі бліжэйшых суседзяў па СНД, але і Кітая.
"Мы зараз будзем працаваць у межах Мытнага саюза, каб суседзі павышалі акцызы, тым больш, напрыклад, Беларусі для зніжэння дэфіцыту свайго бюджэту патрэбныя дадатковыя сродкі", — сказаў Кудрын.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2011