https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Сусветны банк рыхтуюць пералік пілотных праектаў па прыватызацыі


Беларусь і Сусветны банк рыхтуюць пералік пілотных праектаў па прыватызацыі прадпрыемстваў пры ўдзеле міжнародных фінансавых кансультантаў. Гэта тэма абмяркоўваецца сёння ў Мінску на сустрэчы кіраўніцтва Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і спецыялістаў Сусветнага банка, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.
Плануецца, што ў гэты пералік могуць увайсці пяць беларускіх прадпрыемстваў. Тры з іх былі прапанаваны Сусветным банкам і былі ўзгоднены з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці яшчэ ў верасні 2010 года па выніках візіту дэлегацыі Сусветнага банка. Цяпер абмяркоўваецца яшчэ два прадпрыемствы.

Візіт міжнародных фінансавых экспертаў праходзіць з 21 па 31 сакавіка 2011 года ў рамках прадаўжэння работы па прыватызацыі, фінансуемай Аўстрыйскім траставым фондам. Рабочую групу экспертаў Сусветнага банка ўзначальвае старшы эканаміст Андрэа Марыа Даль Аліа. У складзе дэлегацыі - пастаянны прадстаўнік Сусветнага банка ў Беларусі Іван Велеў, а таксама тры спецыялісты.

З беларускага боку ў сустрэчы прымаюць удзел старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў, дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Наталля Жарнасек.

Як раней паведамлялася, Аўстрыйскі траставы фонд Міністэрства фінансаў Аўстрыі выдзеліў Беларусі грант на $5 млн. на падтрымку прыватызацыйнага працэсу ў краіне.

Звязда
24 сакавіка 2011
 
Дата публикации:24.03.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2687
 
Ключевые слова:
Приватизация в Беларуси Госимущество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме