https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк уводзіць мадыфікаваныя банкноты наміналам 500, 1.000, 10.000 і 20.000 рублёў


Нацыянальны банк Беларусі 15 сакавіка ўводзіць у абарачэнне банкноты наміналам 500, 1.000, 10.000 і 20.000 рублёў мадыфікацыі 2011 года.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, гэта робіцца з мэтай узмацнення ахоўных прыкмет і ўдасканальвання візуальных элементаў аховы на банкнотах названых наміналаў узору 2000 года.

Выява пярэдняга і адваротнага бакоў, колеравая гама і памер мадыфікаваных банкнот засталіся такімі ж, як і ў банкнот адпаведных наміналаў узору 2000 года.

Банкноты наміналам 500, 1.000, 10.000 і 20.000 рублёў мадыфікацыі 2011 года маюць некаторыя адрозненні.

Замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам "НБРБ" у прамой і перавернутай выяве ў паперу ўведзена металізаваная ахоўная нітка, якая "нырае", з участкамі, што выходзяць на паверхню паперы ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў і ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разглядванні банкноты на прасвет ахоўная нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой.

У Нацбанку падкрэсліваюць, што ўведзеныя ў абарачэнне мадыфікаваныя банкноты з`яўляюцца законным плацежным сродкам і абавязковыя да прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.

Банкноты ўзоры 2000 года застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі Беларусі разам з мадыфікаванымі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2011 
 
Дата публикации:02.03.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2523
 
Ключевые слова:
Финансы Банкноты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме