https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Швайцарыя далучылася да санкцыяў Эўразьвязу


Як патлумачыла агенцтву ИТАР-ТАСС прэсавы сакратар дзяржаўнага сакратарыята эканомікі Швэйцарыі Анч`е Бэрч "размова не ідзе аб новай пастанове", а толькі аб уключэньні ў пастанову ад 2006 году новых асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны і чые авуары і эканамічныя рэсурсы заблякаваныя.
Такім чынам, да прэзыдэнта Беларусі і яшчэ сарака высокапастаўленых чыноўнікаў дабаўленыя яшчэ 116 імёнаў. Новы сьпіс утрымлівае 157 прозьвішчаў, які , як можна меркаваць, супадае са сьпісам асобаў, адносна якіх увёў санкцыі Эўразьвяз. Усім 157 асобам забаронены ўезд у Швайцарыю і транзыт праз яе тэрыторыю, іх авуараў заблякаваныя. Асобам і ўстановам, якія зьяўляюцца трымальнікамі такіх авуараў і эканамічных рэсурсаў, ці ведаюць аб іх існаваньні, загадана заявіць пра гэта "без прамаруджаньня" ў дзяржаўны сакратарыят эканомікі.

Абноўленая пастанова ўступае ў сілу 22 лютага.

Радыё Свабода
21 лютага 2011

 
Дата публикации:22.02.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:2215
 
Ключевые слова:
Экономика Санкции Евросоюза Швейцария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме