https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Энергетычнае пытанне — бадай, самае далікатнае ў адносінах Беларусі і Расіі


Пра нафта-газавыя канфрантацыі ў не такім далёкім мінулым наўрад ці каму варта нагадваць. Да энергетычнай праблемы бакі папросту падыходзяць з рознымі меркамі. Сваімі экспертнымі ацэнкамі гэтага падзяліўся падчас анлайн-відэабрыфінгу Вадзім ГІГІН, галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка".
Паводле яго слоў, расійскі бок называе прыбыткі ад нафтаперапрацоўкі ў Беларусі субсідыямі. Але ж "нашы прадпрыемствы працуюць, укладваюць свой патэнцыял, задзейнічаюць магутнасці", да таго ж на выхадзе атрымліваецца, а значыць, і прадаецца не сырая нафта, а нафтапрадукты. "І мы не можам назваць гэта субсідыямі", — заключае спадар Гігін. Паводле яго інфармацыі, непадобныя не толькі прынцып падлікаў, але ж і самі падлікі. У адпаведнасці з расійскімі ацэнкамі, прыбыткі большыя амаль удвая...

Не ўсё так гладка было і са зняццем пошліны на расійскую нафту для Беларусі. Новаўвядзенне запрацавала аўтаматычна, як толькі Беларусь ратыфікавала дакументы па АЭП (нагадаем, пакуль гэта адбылося ў аднабаковым парадку). Так прадугледжана дамоўленасцямі. "Аднак, відаць, не ўсе ў расійскім бізнэсе былі гатовыя да такога імклівага інтэграцыйнага прасоўвання Беларусі", — мяркуе В. Гігін. Але ж у выніку, на думку В. Гігіна, быў дасягнуты "кампраміс, які ўлічвае інтарэсы абодвух бакоў". І яркае таму пацвярджэнне, што "ўпершыню за некалькі гадоў не было навагодняй нафта-газавай вайны". На яго думку, у рамках Саюзнай дзяржавы пакрысе выпрацоўваюцца механізмы дасягнення кампрамісу — на розных узроўнях.

Асаблівы акцэнт эксперт зрабіў на тым, што ў самыя няпростыя, канфліктныя моманты "ні расіяне, ні беларусы не адмовіліся ад сваіх саюзніцкіх абавязацельстваў". Ці ж гэта не найлепшы доказ таго, што партнёрства існуе? Прычым не як набор штучных умоўнасцяў, а як дзейсны механізм.

— У самыя жорсткія моманты, пры самых раз`юшаных заявах ніводнае пагадненне не было перагледжана, — заўважае Вадзім Гігін. — Гэта важны вынік. Сілу і трываласць нашых саюзніцкіх адносін мы спазналі менавіта ў гэтыя моманты.

Найбольш далёка, на яго думку, саюзнае будаўніцтва прасунулася ў абароннай сферы. І гэта пытанні стратэгічнай бяспекі. Увогуле нельга забывацца на існаванне даўніх гістарычных, культурных, рэлігійных сувязяў паміж дзвюма краінамі. Што таксама спрыяе супрацоўніцтву і пошукам кампрамісу.

Зоя Варанцова
Звязда
16 лютага 2011
 
Дата публикации:16.02.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3130
 
Ключевые слова:
Союзное государство Энергетика Нефть Газ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме