https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўропа павінна змяніць прынцыпы падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, лічыць эксперт


Сустаршыня кіруючага камітэта Форуму грамадзянскай супольнасці праграмы "Усходняе партнёрства" Улад Вялічка лічыць, што Еўропа павінна змяніць прынцыпы падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Аб гэтым паведамляе прэс-служба кансорцыума "ЕўраБеларусь".
1 сакавіка ў Бруселі прайшоў Дзень Усходняга партнёрства, галоўнай тэмай якога стала пытанне: "Якім чынам Еўрапейскі саюз можа дапамагчы грамадзянскай супольнасці ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства?". Сярод тых, хто выступіў на сустрэчы, — прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці краін — удзельніц Усходняга партнёрства, а таксама Польшчы, якая ў другой палове гэтага года стане старшынёй ЕС.

Беларусь на сустрэчы прадстаўляў старшыня Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", сустаршыня кіруючага камітэта Форуму грамадзянскай супольнасці праграмы Усходняе партнёрства — нацыянальны каардынатар па Беларусі Улад Вялічка.

Ён выступіў з дакладам аб тым, якія меры будуць садзейнічаць падтрымцы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У рамках выступлення была прадстаўлена "Стратэгія 2012: ад дыялогу ўнутры дэмакратычных сіл да дыялогу з рэжымам", аўтарамі якой з`яўляюцца Андрэй Ягораў і Таццяна Вадалажская (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь").

На думку Вялічкі, ранейшыя метады і формы падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі ўжо не працуюць. Напярэдадні беларускіх парламенцкіх выбараў 2012 года міжнародныя інстытуты (і перш за ўсё ЕС у рамках праграмы "Усходняе партнёрства") павінны памяняць свой падыход да вырашэння задач у краіне.

"Галоўная задача для еўрапейцаў у новым падыходзе — гэта змяненне прынцыпаў падтрымкі, якая будзе заснавана на кансультацыях з шырокім колам грамадзянскай супольнасці. Гэта значыць у працэс павінны быць уцягнуты ўсе тры бакі: улада, апазіцыйныя сілы, а таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Найбольш яскравы прыклад такога супрацоўніцтва — гэта парламент, які рэальна функцыянуе. Менавіта праз яго, напрыклад, прадстаўнікі і апазіцыі, і грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ідэале павінны выказваць свае пазіцыі і меркаванні", — лічыць Вялічка.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2011 
 
Дата публикации:02.03.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:3868
 
Ключевые слова:
Евросоюз Восточное партнёрство Экономика Оппозиция демократия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме