https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рознічны тавараабарот у Беларусі за студзень 2011 года ўзрос амаль на 21%


У студзені 2011 года рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі ў Беларусі павялічыўся на 20,6% у параўнанні са студзенем 2010 года.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, аб`ём рознічнага тавараабароту, уключаючы грамадскае харчаванне, склаў 5,7 трлн. рублёў.

Рознічны тавараабарот арганізацый спажывецкай кааперацыі склаў 479,9 млрд. рублёў, або 109,7% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня 2010 года.

У структуры агульнага аб`ёму тавараабароту ўдзельная вага харчовых тавараў (харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў) склала 52,6%, нехарчовых тавараў — 47,4%, у студзені 2010 года адпаведна 51,9% і 48,1%.

Насельніцтву прададзена харчовых тавараў на 3,1 трлн. рублёў (на 17,9% больш), нехарчовых — на 2,7 трлн. рублёў (на 23,6% больш).

Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці магазінамі ў аб`ёме іх рознічнага тавараабароту склала 73,6%, у тым ліку харчовых тавараў — 83,8%, нехарчовых — 58,3%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2011
 
Дата публикации:20.02.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2233
 
Ключевые слова:
экономика Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме