https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За першы тыдзень лютага найбольшы рост цэн адзначаны на бульбу, крупы і малако


Паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву за перыяд з 1 па 8 лютага 2011 года склаў 100,4%, з пачатку месяца да сярэдніх цэн студзеня 2011 года — 100,6%.
Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на бульбу (4,4%), крупы (2,6%), малако і малочныя прадукты (1,9%), агародніну (1,7%), масла, мяса і мясапрадукты (1,4%), мэблю (1,3%), паслугі вышэйшай адукацыі (3,1%).

Таксама прырост цэн з пачатку лютага да сярэдніх цэн студзеня адзначаны на: ялавічыну — на 2%, свініну — 2,2%, паўфабрыкаты з мяса птушкі — на 1,3%, яйкі — на 0,1%, каўбасу вараную — на 1,2%, рыбу марожаную, селядзец салёны — па 1%, крупу грэцкую — на 4,9%, крупу прасяную — на 3,1%, моркву — на 5,9%, буракі — на 4,3%, яблыкі —1,8%, капусту белакачанную — 6,5%, алей — 0,3%, муку пшанічную — 0,5%.

Не змяніліся цэны на бензін, перавозкі ўнутрыгарадскіх і прыгарадных зносін. Знізіліся цэны на адзенне (на 0,1%) і абутак (на 0,6%).

Інфармацыя пададзена на аснове штотыднёвай рэгістрацыі спажывецкіх цэн на 155 відаў тавараў і паслуг у 31 горадзе рэспублікі.

Паводле даных Белстата, у студзені 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года больш высокімі тэмпамі раслі цэны на харчовыя тавары. Індэкс цэн на харчовыя тавары склаў 102,1%, у тым ліку па алеі — 102,4%, крупах прасяных — 104,4%, плодаагародніннай прадукцыі — 104,9%, гарэлцы — 105%, цукру — 110%. Тытунёвыя вырабы падаражэлі на 5,2%.

Цэны на нехарчовыя тавары раслі ніжэйшымі тэмпамі, чым на харчовыя. Індэкс цэн на нехарчовыя тавары ў студзені 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года склаў 100,3%. У большай ступені падаражэлі мэбля (101%), тэлевізары (101,4%), друкаваныя выданні (101,7%).

Рост цэн і тарыфаў на платныя паслугі насельніцтву ў студзені 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года склаў 101,4%. Вышэй за сярэдні ўзровень выраслі цэны і тарыфы на турыстычныя паслугі (102%), паслугі пасажырскага транспарту (102,2%), санаторна-аздараўленчыя (105,1%), вышэйшай адукацыі (113,2%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 лютага 2011
 
Дата публикации:15.02.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3517
 
Ключевые слова:
Статистика Рост цен Инфляция Качество жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме