https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Візіт дэлегацыі Еўрапарламента ў Беларусь адкладзены на месяц


На месяц адкладзены візіт у Беларусь дэлегацыі Еўрапарламента. Як паведаміў Польскаму агенцтву друку (PAP) старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч, такое рашэнне прынята 27 студзеня.
Паводле яго слоў, паездку давялося адкласці з-за арганізацыйных прычын, звязаных з палітычным становішчам у краіне.

"Сесці ў самалёт не праблема. Аднак прызямліцца ў Мінску, а затым не перасекчы мяжу — не рашэнне", — сказаў Пратасевіч. Ён адзначыў, што большасць удзельнікаў дэлегацыі маюць патрэбу ў беларускіх візах. "Магчыма, у сувязі з польскімі санкцыямі майго дыпламатычнага пашпарта будзе ўжо недастаткова", — сказаў Пратасевіч. Таму еўрадэпутаты павінны падрыхтаваць місію ў супрацоўніцтве з пасольствам Беларусі.

Першапачаткова планавалася, што місія еўрадэпутатаў наведае Беларусь да 31 студзеня, каб вывучыць умовы, у якіх улады ўтрымліваюць апазіцыянераў, арыштаваных пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, а таксама сустрэцца з сем`ямі і адвакатамі затрыманых, незалежнымі журналістамі, праваабаронцамі, прадстаўнікамі ўлад, паведамляе PAP. Паводле інфармацыі агенцтва, тэрміны паездкі вызначаліся з улікам таго, што 31 студзеня ў Бруселі міністры замежных спраў краін — членаў ЕС павінны прыняць рашэнне з нагоды аднаўлення санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў беларускага ўрада.

"Калі мы не зможам прыехаць да 31 студзеня, то місіі не будзе чым заняцца ў першы тыдзень лютага, таму лепш адкласці тэрмін на перыяд пасля 20 лютага", — сказаў Пратасевіч. Спасылаючыся на беларускае заканадаўства, ён растлумачыў, што да 19 лютага павінны праясніцца планы беларускіх улад у дачыненні да зняволеных.

Чакаецца, што ў місію ўвойдуць сем еўрапарламентарыяў ад розных палітычных партый, у тым ліку Пратасевіч. Яе ўзначаліць кіраўнік камітэта па замежных справах Габрыэль Альберціні.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2011 
 
Дата публикации:29.01.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:4347
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюза Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме