https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійская нафта па-ранейшаму не паступае ў Беларусь


Расійская нафта па-ранейшаму не паступае на беларускія НПЗ. "Абяцалі, што на гэтым тыдні пастаўкі адновяцца, але пакуль нафта, па крайняй меры, на ААТ "Нафтан" не паступае", — паведаміў галоўны інжынер ААТ "Полацктранснафта Дружба" Васіль Дробатаў.
Між тым, расійская кампанія "Транснефць" ужо накіроўвае іншым спажыўцам нафту, зарэзерваваную для паставак у Беларусь, з-за адсутнасці кантрактаў.

"Мы зарэзервавалі на магутнасцях для прапампоўвання (у студзені. — БелаПАН.) 1,5 млн. тон нафты. Гэта занадта вялікія аб`ёмы, каб мы маглі пакідаць іх унутры сістэмы. Таму цалкам відавочна, што кампанія вымушана кудысьці адпраўляць гэту нафту", — растлумачыў БелаПАН прэс-сакратар "Транснефці" Ігар Дзёмін.

Разам з тым ён падкрэсліў: нафта лічыцца прызначанай для канкрэтнага спажыўца ў тым выпадку, калі яна куплена. "А з-за таго, што нафта не была куплена, не зусім карэктна казаць, што яна прызначалася непасрэдна Беларусі", — заўважыў Дзёмін.

Паводле яго слоў, у "Транснефці" разлічваюць, што ў хуткім часе расійскім нафтавікам удасца дамовіцца аб пастаўках нафты з беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі. Як толькі кантракты будуць заключаны, у Беларусь пойдзе нафта, якая зараз знаходзіцца ў сховішчах.

Атрымаць каментарый у дзяржканцэрне "Белнафтахім" пакуль не ўдалося.

У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем аб размеркаванні экспартных пошлін ад 9 снежня 2010 года, з 1 студзеня Беларусь можа закупляць расійскія нафту і нафтапрадукты без выплаты пошлін. Беларускі бок ужо ўзгадніў з расійскім магчымасць імпарту сёлета 21,7 млн. тон нафты, у тым ліку 18 млн. тон трубаправодным транспартам.

Разам з тым, бакі пакуль не могуць дамовіцца адносна формулы цаны паставак бяспошліннай нафты. Расійскія нафтавыя кампаніі прапанавалі закласці ў формулу цаны бяспошліннай нафты дадатковыя 45 долараў на тону. Паводле іх ацэнак, гэта дазволіць забяспечыць роўную даходнасць пры пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на экспарт.

20 студзеня ў Маскве прайшлі перамовы прэм`ер-міністраў Беларусі і Расіі. Паводле вынікаў сустрэчы беларускі прэм`ер Міхаіл Мясніковіч заявіў: "Мы з Уладзімірам Пуціным далі шэраг даручэнняў намеснікам старшыні ўрада, для таго каб у самыя найбліжэйшыя дні давырашыць тыя пытанні, што тычацца паліўна-энергетычнага комплексу".

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін зазначыў, што Расія разлічвае на вырашэнне пытання аб пастаўках нафты ў Беларусь, прыпыненых з-за рознагалоссяў па цане, у канструктыўным ключы. "Тут мы вядзём пастаянны дыялог і кансультацыі, разлічваем, што ўсе пытанні, якія ўзнікаюць у гэтай сферы, будуць вырашацца ў канструктыўным ключы з улікам інтарэсаў суб`ектаў гаспадарання нашых краін", — сказаў Пуцін.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2011
 
Дата публикации:24.01.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3659
 
Ключевые слова:
нефть Союзное государство Нефтепереработка Поставки нефти Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме