https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чатыры мільярды даюць – а два забіраюць


На чыю карысьць скончыліся перамовы прэм`ераў Расеі і Беларусі? Ці сапраўды Беларусь сёлета атрымае датацый на 4 мільярды даляраў, як абяцаў Уладзімер Пуцін?
Уладзімер Пуцін пасьля завяршэньня перамоваў зь Міхаілам Мясьніковічам заявіў журналістам: Расея будзе імкнуцца да таго, каб аб’ём субсыдыяваньня беларускай эканомікі ў нафтавым сэктары складаў суму, ня меншую за тую, якую Беларусь атрымлівала да ўвядзеньня вывазнога мыта на нафту. Гэта — 4,124 мільярда даляраў ЗША.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леаніда Заіка тлумачыць, адкуль узялася гэта лічба:

"Гэта экспартнае мыта на нафту, якое зьняла Расея, плюс невялікія пераразьлікі па розьніцы па ўнутранай і зьнешняй цане на газ. То бок дэльта па газе. І — усё".

Аднак рэальна Беларусь можа запісаць у свой актыў толькі палову названай сумы, лічыць беларускі эканаміст. У сваіх разьліках ён найперш зыходзіць з таго, што газ для Беларусі сёлета падаражэе амаль на 50 даляраў за кожную тысячу кубоў:

"50 памножыць на 20 мільёнаў кубоў — гэта мільярд. А яшчэ мільярд расейцы "зьдзяруць" за нафту за кошт падвышэньня цаны на кожную тону на 45 даляраў".

Дадатковы мільярд даляраў за аплату расейскага газу беларускія ўлады будуць перакладаць на прадпрыемствы, мяркуе эканамічны аглядальнік Тацяна Манёнак. Аднак такое падвышэньне істотна не паўплывае на рэнтабэльнасьць прадпрыемстваў. Бо дзяржава праз так званае "перакрыжыванае субсыдыяваньне" дапамагае найперш тым прадпрыемствам, якія спажываюць найбольшыя аб`ёмы газу, тлумачыць экспэрт:

"Напрыклад, гарадзенскі "Азот" — найбуйнейшы спажывец. Для яго існуюць зусім іншыя тарыфы на прыродны газ. Зроблена такое перакрыжаванае субсыдыяваньне ўнутры краіны. І дзяржава вельмі істотна дапамагае буйным, горадаўтваральным прадпрыемствам, каб рост цэнаў на газ не абцяжарваў іх эканоміку".

Тацяна Манёнак, як і Леанід Заіка, лічыць, што рэальная сума датацыяў Беларусі з боку Расеі будзе складаць два мільярды даляраў:

"Калі дамовы будуць дасягнутыя (а я разумею, што там ёсьць магчымасьці захаваць балянс інтарэсаў паміж расейскімі кампаніямі і беларускімі заводамі), то беларуская эканоміка атрымае каля двух мільярдаў нафтавых субсыдый".

Аднак шлях, які абрала беларускае кіраўніцтва, не вядзе да посьпехаў. Рана ці позна, але датацыі скончацца, адзначае Тацяна Манёнак:

"Законы эфэктыўнай эканомікі патрабуюць, каб дзяржава адмаўлялася ад перакрыжаванага субсыдыяваньня. Бо гэта ня ёсьць стымул для разьвіцьця эфэктыўнай эканомікі, эфэктыўнага бізнэсу. Але ж гэтая палітыка ў Беларусі як была, так і працягваецца".

Уладзімер Глод
Радыё Свабода
21 студзеня 2011

 
Дата публикации:22.01.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3337
 
Ключевые слова:
нефть Нефтепереработка Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме