На згаданай нарадзе ў Брусэлі ў чацьвер лідэры краінаў Эўразьвязу пагадзіліся зьмяніць асноўнае пагадненьне блёку – Лісабонскую дамову. У яе будзе ўключаны пастаянны мэханізм выратаваньня краінаў, якія болей ня могуць самастойна абслугоўваць сваю дзяржаўную запазычанасьць.
Сам мэханізм і фінансавыя сродкі, якія ён будзе выкарыстоўваць на названай сустрэчы ўзгодненыя не былі.
Радыё
Свабода
17 сьнежня 2010