https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аўдронюс Ажубаліс: Літва робіць усё, каб прадухіліць самаізаляцыю Беларусі


Літва "выкарыстоўвае ўсе сродкі, каб Беларусь не зачыняла дзвярэй Еўропе і не ішла да самаізаляцыі", заявіў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс 4 студзеня ў Вільнюсе падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай старшынству краіны ў АБСЕ.
Паводле яго слоў, Літва праводзіць шматлікія кансультацыі як з калегамі па ЕС, так і з Беларуссю і робіць усё, каб Беларусь "не замыкалася ў сабе".

Афіцыйны Вільнюс адмаўляецца акрэсліць сваю пазіцыю па магчымым увядзенні санкцый супраць беларускага кіраўніцтва, аднак, як падкрэслівае Ажубаліс, з павагай ставіцца да ўсіх адпаведных прапаноў іншых дзяржаў ЕС.

"Галоўнае — знайсці агульнае стаўленне да падзей у Беларусі і адзіны адэкватны адказ на падзеі ў Беларусі", — зазначыў ён, пры гэтым яшчэ раз падкрэсліўшы, што важна "пакінуць дзверы для Беларусі адчыненымі".

Рашэнне аб далейшай палітыцы Бруселя ў дачыненні да Мінска будзе прынята 31 студзеня на нарадзе міністраў замежных спраў краін ЕС. "Якая будзе гэтая агульная пазіцыя, якія будуць санкцыі — прагназаваць не магу", — заявіў Ажубаліс.

Літва перажывае стадыю інтэнсіўных унутраных дыскусій аб перспектыўнасці цяперашняй знешняй палітыкі, у тым ліку ў дачыненні да Беларусі.

Напярэдадні прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ вымушана была адказваць на крытыку свайго папярэдніка Валдаса Адамкуса за "катастрофу", якая напаткала палітыку Літвы ў дачыненні да Беларусі пасля актывізацыі кантактаў паміж кіраўнікамі дзвюх краін. Грыбаўскайтэ праз прэс-сакратара адказала, што сапраўднай катастрофай з`яўлялася ранейшая палітыка ізаляцыі Беларусі.

Вадзім Вілейта, БелаПАН
Вільнюс, 4 студзеня 2011 
 
Дата публикации:05.01.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:4181
 
Ключевые слова:
Евросоюз Литва ОБСЕ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме